Аплаткавыя сустрэчы святароў i сясцёр законных, якія нясуць служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі, пройдуць у парафіі Святой Сям’і ў Лідзе і Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
20 снежня аплаткавая сустрэча адбудзецца ў Лідзе:
- 11.00 — Літургія гадзін. Аскетычная канферэнцыя
- 11.45 — эўхарыстычная адарацыя. Магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паяднання
- 12.30 — дзяленне аплаткай. Супольны пасілак
22 снежня аплаткавая сустрэча пройдзе ў Гродне:
- 10.30 — эўхарыстычная адарацыя. Магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паяднання
- 11.45 — святая Імша (у інтэнцыі кс. прафесара Тадэвуша Вышынскага CM у першую гадавіну яго смерці)
— дзяленне аплаткай. Супольны пасілак
Да ўдзелу ў аплаткавай сустрэчы (на выбар) святароў i сясцёр законных запрашае біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.