З 17 па 19 лістапада пры парафіі Святога Юзафа ў Оршы пройдуць рэкалекцыі для дзяўчат і жанчын. Гэтым разам удзельніцы будуць разважаць на тэму непрабачэння.
«Праблема непрабачэння закранае як мужчын, так і жанчын, але ў жыцці жанчын, якія па сваёй прыродзе не толькі спачувальныя і добрыя, але таксама часта і безабаронныя, гэтая праблема мае асаблівае значэнне», — падкрэсліваюць арганізатары курса.
Запіс на рэкалекцыі абавязковы і трывае да 15 лістапада (серада).
Запісацца можна па тэлефоне: + 375 29 713 02 33; адказны за курс – айцец Аляксандр Жарнасек MIC.
Адрас: г. Орша, вул Савецкая, 6.
Больш інфармацыі чытайце на сайце: www.wiartannie.org.