Пошук

31.10.2017 15:15   Catholic.by

11 лістапада ў 18.00 у касцёле cв. Міхала Арханёла ў Навагрудку (вул. Міцкевіча, 1) пройдзе вакальны і арганны канцэрт Requiem — памяці ўсіх памерлых.

Музыкант Ігар Сівенкаў, саліст Прыморскай сцэны Марыінскага тэатра пад кіраўніцтвам Народнага артыста Расіі Валерыя Гергіева, будзе акампаніраваць на дудуку — духавым музычным інструменце, распаўсюджаным у Арменіі. Музыка дудука прызнана шэдэўрам Сусветнай нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА.

Сярод іншых выканаўцаў — саліст Беларускага тэатра оперы і балета Аляксандр Міхнюк, музыканты Андрэй Міхневіч, Аляксандр Музыкантаў; скрыпічны квартэт Элы Івановай, Ірыны Кнаўэр, Вольгі Цільневіч, Наталлі Грудзінавай.

У праграме — творы Баха, Моцарта, Альбіноні, Страдэла і інш., а таксама спевы Salve Regina, Kyrie Elieson, Benedictus, Ave Maria і г.д.

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне: +375 29 885 02 04 (Андрэй).

Абноўлена 31.10.2017 17:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.