1 лістапада ў Мінску пройдзе прэзентацыя факсіміле (дакладнага ўзнаўлення) газеты «Крыніца» — галоўнай беларускай і хрысціянскай трыбуны 1920-1930 гг.
Прэзентацыя факсімільнага выдання «Крыніцы» прымеркавана да 100-годдзя выхаду «Крыніцы». У праграме — дабрачынны аўкцыён і выступленне запрошаных гасцей.
Пачатак вечарыны — 18.00, гатэль «Манастырскі» (вул. Кірыла і Мяфодзія, 6). Уваход вольны.