Пошук

25.10.2017 10:28   Catholic.by
Мітрапаліт Язэп Вельямін Руцкі

4 лістапада ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах пройдзе міжнародная канферэнцыя «Мітрапаліт Язэп Вельямін Руцкі і яго рэформа ўсходнеславянскага манаства. Служэнне Ордэна базыльянаў на беларускіх землях: 1617 – 2017».

Праграма:

09.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
10.00 — пачатак канферэнцыі, прывітанне ўдзельнікаў і гасцей (дырэктар каледжа кс. Юрый Дрозд)
10.30 — навуковыя даклады:

  • д-р Антоніо Калізі, Духоўны цэнтр Synergeia pro Oriente Christiano, Бары (Італія); протаіерэй д-р Стэпан Батрух, Люблін (Польшча): «Святы Васілій Вялікі — духоўны настаўнік манахаў і вернікаў»
  • канд. гіст. навук Сяргей Верамееў, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт: «Язэп Вельямін Руцкі і Ордэн базыльянаў у беларускай гістарыяграфіі»
  • іераманах д-р Парфірый Підручны, Генеральны Архіў базыльянаў, Рым (Італія): «Мітрапаліт Язэп Вельямін Руцкі: ідэа рэформы манаства ва Усходняй Царкве і яе рэалізацыя»
  • магістр багаслоўя а. Яўген Усошын, канцлер Грэка-каталіцкай курыі ў Мінску: «Роля Ордэна базыльянаў у гісторыі хрысціянства на беларускіх землях»

    11.45 – 12.15 — перапынак на каву
  • д-р Радаслаў Дабравольскі, Collegium Suprasliense, Супрасль (Польшча): «Агульнаадукацыйныя школы базыльянаў у Гродзенскай губерні ў 1795-1839 гг.»
  • д-т Вадзім Аніпяркоў, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук: «Базыльянскія школы ў рапартах генеральных інспектараў камісіі нацыянальнай адукацыі Рэчы Паспалітай: 1782-1792 гг.» 
  • іераманах д-р Панцелейман Трафімаў, рэктар Базыльянскага інстытута філасофска-багаслоўскіх студый, Брухавічы (Украіна): «Багаслоўскія трактаты базыльянскіх багасловаў стагоддзя»
  • ліц. усходн. кан. права а. Кірыл Міронаў, Санкт-Пецярбург – Рым: «Адукацыйная дзейнасць базыльянаў у Санкт-Пецярбургу (1795-1839)»
  • ліц. гіст. навук іераманах Іеранім Грым, Базыльянскі інстытут філасофска-багаслоўскіх студый, Брухавічы (Украіна): «Дабрамільская рэформа базыльянаў 1882: абнаўленне Ордэна базыльянаў»
  • праф. д-р Марыюш Земла, Універсітэт у Беластоку (Польшча): «Collegium Suprasliense — міжнародны Цэнтр вывучэння спадчыны Ордэна базыльянаў: галоўныя вынікі даследаванняў»

14.00 — абед
14.30 — дыскусія
15.30 — падвядзенне вынікаў канферэнцыі

Запіс для ўдзелу па тэлефонах:
+375 (0163) 57-93-14
+375 (29) 513-57-92 (МТС)

Запіс таксама магчымы праз e-mail:
callegge@gmail.com

Абноўлена 25.10.2017 17:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця