11 лістапада ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску дыякан Андрэй Багдановіч атрымае прэзбітэрскае пасвячэнне, якое яму ўдзеліць біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
Урачыстая святая Імша пройдзе ў 12.00.
«Гэта вельмі важны крок для мяне, і я буду рады тым, хто раздзеліць са мной гэту радасць у гэты значны дзень», — адзначыў дк. Андрэй.
Андрэй Багдановіч нарадзіўся 4 лістапада 1993 г. у вёсцы Палонка (Баранавіцкі раён). У 2011 годзе паступіў у Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. 22 кастрычніка 2016 года атрымаў дыяканскае пасвячэнне.