Пошук

06.10.2017 16:05   Catholic.by

У парафіі Свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) ад кастрычніка да мая кожную першую суботу месяца будуць праходзіць начныя чуванні, прысвечаныя перапрашэнню Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі.

Расклад чуванняў на 2017 год:

  • 6-7 кастрычніка
  • 3-4 лістапада
  • 1-2 снежня

Расклад чуванняў на 2018 год:

  • 5-6 студзеня
  • 2-3 лютага
  • 2-3 сакавіка
  • 6-7 красавіка
  • 4-5 мая

Праграма чування:

  • 23.00 — святая Імша ў інтэнцыі перапрашэння Найсвяцейшага Сэрца Езуса
  • 24.00–05.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Ружанец, Крыжовы шлях, іншыя малітвы
  • 06.00 — святая Імша ў інтэнцыі перапрашэння Беззаганнага Сэрца Марыі.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, асабліва тыя вернікі, хто належыць да малітоўных рухаў і супольнасцяў. Будзе таксама магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі.

Абноўлена 06.10.2017 16:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.