Пошук

19.10.2017 14:31   Grodnensis.by

16 лістапада, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай апякункі Гродзенскай дыяцэзіі, распачнецца І Сінод Гродзенскай дыяцэзіі. Яго дэвіз — «Жыць Евангеллем».

Пра гэта стала вядома 25 верасня ў біскупскай курыі ў Гродне.

Праграма Сінода:

10.00 — прывітанне ўдзельнікаў

  • Гімн да Духа Святога
  • Літургія Гадзін (на працягу дня)
  • агучванне дэкрэта па скліканні І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі
  • канферэнцыя «Роля і выклікі дыяцэзіяльнага Сінода для Касцёла на Гродзеншчыне»

11.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, прысвечаная распачаццю дыяцэзіяльнага Сінода

  • магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паяднання
  • Акт аддання пад апеку Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай

12.00 — урачыстая святая Імша на распачацце Сінода

Дыяцэзіяльны Сінод скліканы біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам для апісання і вызначэння аблічча партыкулярнага Касцёла.

Сінод з’яўляецца кансультатыўным сходам, які ўтвараюць святары, кансэкраваныя і свецкія асобы Касцёла на Гродзеншчыне, а таксама нагодай да ўзрастання ў веры і любові ў супольнасці. Генеральным сакратаром дыяцэзіяльнага Сінода абраны канонік кс. Антоні Грэмза, віцэ-канцлер Гродзенскай курыі.

Абноўлена 13.11.2017 12:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа