Пошук

11.09.2017 12:55   Catholic.by

У Гродне пройдзе набор слухачоў на Курсы сямейнага жыцця пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 2017/2018 навучальны год. У курсе могуць прымаць удзел усе жадаючыя, якія зацікаўлены дабром сям'і.

Мэта курсаў — падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія змогуць дапамагаць пры парафіі, у падрыхтоўцы сямейных пар да сакрамэнту сужэнства, а таксама ў сямейнай кансультацыі.

Навучанне працягваецца тры гады. Заняткі — адзін раз у месяц, звычайна ў другую суботу і нядзелю месяца.

Месца навучання: касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна, Дзевятоўка, вул. Курчатава, 41).

Пасля заканчэння курсаў слухач атрымлівае дыплом, з якім можа выконваць функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях, а таксама дыплом аб заканчэнні курса І ступені для выкладчыкаў натуральнага планавання сям'і ў галіне сімптатэрмальнага метаду.

Кваліфікацыйная размова для кандыдатаў пройдзе 6 кастрычнiка ў 18.00 па адрасе: Гродна, вул. Курчатава, 41, аўдыторыя № 5.

З сабой неабходна мець дакументы:

  • уласнаручна напісаная заява аб прыняцці з матывацыяй свайго рашэння
  • уласнаручна напісаная аўтабіяграфія
  • рэкамендацыя ад пробашча
  • 2 фотаздымкі (3х4 см)
  • ксеракопія дыплома аб заканчэнні навучальнай установы
  • ксеракопія пашпарта (старонкі 31-33).

Кантактны тэлефон:
+375 (29) 588-42-73 Ірына Мялешка

Абноўлена 11.09.2017 15:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця