Пошук

07.09.2017 09:01   Catholic.by

У ноч з 8 на 9 верасня ў парафі Свв. Сымона і Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) пройдзе начное чуванне, прысвечанае перапрашэнню за грахі свету і аб супакоі ў свеце.

Распачнецца чуванне святою Імшою ў 23.00. Пасля Эўхарыстыі праз усю ноч будзе адбывацца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Ружанец, малітвы аб спакоі ў свеце.

Да ўдзелу заахвочваюцца асабліва тыя вернікі, якія належаць да малітоўных рухаў і супольнасцяў.

Будзе таксама магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння.

Абноўлена 09.09.2017 19:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа