Пошук

01.08.2017 11:28   Кс. Вячаслаў Барок / Catholic.by
Казанне Язафата Кунцэвіча ў Беларусі, фота з сайта piligrymka.by

4-12 верасня Piligrymka.by арганізуе пілігрымку да месца пахавання св. Язафата Кунцэвіча ў Рым (Ватыкан).

Святы Язафат Кунцэвіч — святы беларускай зямлі, які пакінуў значны след у гісторыі Беларусі. Дзякуючы Кунцэвічу ў 1620 г., калі ён быў арцыбіскупам Полацкім, быў адноўлены Сафійскі Сабор.

У 1613 г., будучы ігуменам манастыра ў Жыровічах, Язафат Кунцэвіч ініцыяваў будаўніцтва першай каменнай святыні з мэтай пашырэння культу абраза Маці Божай Жыровіцкай. Пазней гэты абраз у 1730 г., быў каранаваны залатымі папскімі каронамі, а сёння шануецца як святыня Праваслаўнай Царквы.

Вялікая заслуга Кунцэвіча ў тым, што ён імкнуўся знайсці шлях да яднання да яднання праваслаўных і каталікоў. 

Папа Пій IX у 1867 г. залічыў яго да святых, абвясціўшы апекуном Русі і Польшчы. У 1923 г. Пантыфік Пій XI назваў Кунцэвіча «апосталам яднання». Гэта адзіны святы, які не быў рымскім папам, але з 1948 г. спачывае ў галоўным каталіцкім саборы побач з апосталам Пятром. 

Галоўнай мэтай пілігрымкі з’яўляецца малітва (св. Імша) у саборы св. Пятра ў Ватыкане, каля алтара, дзе пахаваны пакутнік за адзінства Хрыстовага Касцёла.

Падчас пілігрымкі вернікі наведаюць таксама Марыйны санктуарый у Чэнстахове, катэдральныя саборы  св. Стэфана ў Вене і св. Марка ў Венецыі. Акрамя наведвання Ватыкана пілігрымы змогуць пакатацца на славутых гандолах у Венецыі, паслухаць Венскую оперу і інш.

Маршрут пілігрымкі: Мінск – Чэнстахова – Вена – Рым(Ватыкан) – Венецыя – Браціслава – Мінск.

Кошт: 777 руб. Кантактны тэлефон: (029) 66-35-110, (033) 35-35-110.

З праграмай пілігрымак можна азнаёміцца на сайце www.piligrymka.by.  Падарожжы арганізоўваюцца ў Мальту, Грузію, Іспанію, Францыю і Мексіку. Афіцыйны арганізатар пілігрымкавых аўтобусных тураў — рымска-каталіцкая парафі Св. Язафата Канцэвіча ў Расонах.

Абноўлена 04.09.2017 10:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа