Пошук

28.07.2017 15:04   Catholic.by

10 жніўня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску пройдзе чарговы тур уступнага экзамена для юнакоў, якія прагнуць прысвяціць сваё жыццё служэнню Богу і людзям праз святарскую паслугу.

Тыя, хто адчувае голас паклікання да Божай службы, могуць падаваць дакументы на паступленне да 10 жніўня.

Семінарыя як вышэйшая навучальная установа Рымска-Каталіцкага Касцёла дае неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу ў якасці святара. У працэсе падрыхтоўкі семінарысты вывучаюць філасофскія і тэалагічныя прадметы, а таксама замежныя мовы і дапаможныя дысцыпліны. Акрамя інтэлектуальнай падрыхтоўкі і духоўнага фарміравання прадугледжана літургічная практыка ў парафіях.

Прыём дакументаў у рэктараце семінарыі да 10 жніўня 2017 г. з 10.00 да 17.00 (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў), г. Пінск, вул. Леніна, 16, тэл.: 8-0165 65 41 45; +375 25 604 41 86; +375 29 7273198.

Падрабязная інфармацыя аб умовах паступлення на сайце семінарыі.

Абноўлена 09.08.2017 22:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.