Пошук

21.10.2026 07:15   Паводле: Grodnensis.by / Catholic.by

22 кастрычніка ў парафіі святога Яна Паўла ІІ у Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія, Смаргоніскі дэканат) біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй здзейсніць абрад благаслаўлення крыжа, які ўстановяць на галоўнай вежы касцёла, а таксама званоў.

Парафія ў гэты дзень будзе святкаваць адпустовую ўрачыстасць у гонар свайго нябеснага апекуна. Парафіяльны касцёл будуецца.

Імша, на якой адбудзецца абрад благаслаўлення, пачнецца ў 18.30.

У 17.30 адбудуцца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і Ружанец, у 18.10 прывітаюць біскупа.

Пробашч ксёндз Яўген Учкуроніс і парафіяне запрашаюць усіх ахвотных да ўдзелу ў гэтай падзеі, якую называюць важнай для парафіі і ўсяго Касцёла на Гродзеншчыне.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа