
17 кастрычніка 2026 года ў Мінску пройдуць Уводзіны ў служэнне новага Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі іераманаха Лявонція Тумоўскага MSU, прызначанага на гэтую пасаду 14 верасня 2026 года Папам Львом XIV.
Абрад уводзінаў здзейсніць Апостальскі Нунцый ў Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа.
Боскую Літургію ўзначаліць Апостальскі адміністратар іераманах Лявонцій.
Пачатак у 11:00.
Гэтая літургія будзе таксама нагодаю падзякаваць архімандрыту Сяргею Гаеку за яго шматгадовае служэнне ў Грэка-каталіцкай Царкве ў Беларусі.
Месца: капліца Рыма-каталіцкай парафіі святога Яна Хрысціцеля (салезіянаў).
Адрас: г. Мінск, вул. Пляханава, 28-1.







