Пошук

08.10.2026 11:57   Catholic.by
Фота: Эрык Савянок

Беларускія францішкане пачынаюць агульную для ўсіх трох галін Ордэна ініцыятыву «Францішканскія катэхэзы для Мінска».

Катэхезы ў францішканскім духу будуць адбывацца ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску з 8 кастрычніка па 5 лістапада ў кожны чацвер; пачатак у 19.30.

Гэта керыгматычныя інтэрактыўныя катэхэзы з францішканскай «оптыкай».

Для веруючых гэта магчымасць глыбей пазнаёміцца з францішканскай духоўнасцю, а для тых, хто ў пошуку адказаў — пачуць Добрую Навіну пра Божую любоў.

Абноўлена 08.10.2026 12:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа