Пошук

26.08.2026 20:02   grodnensis.by
Фота: grodnensis.by

19 верасня, у суботу, у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудзецца навукова-гістарычны сімпозіум “35 гадоў дарогі веры: Гродзенская дыяцэзія паміж памяццю, гісторыяй і надзеяй будучыні”. Ён прысвечаны даследванням адраджэння культуры і дзейнасці Рыма-каталіцкага Касцёла ў Гродзенскай дыяцэзіі.

Дыяцэзіяльная курыя запрашае на сімпозіум духавенства, зацікаўленых свецкіх вернікаў, кансэкраваных асобаў, студэнтаў семінарыі, навучэнцаў тэалагічнага каледжа ў Гродне.

Для духавенства, кансэкраваных асобаў і навучэнцаў тэалагічнага каледжа ўваход і ўдзел вольны, для свецкіх вернікаў — па папярэдняй дамоўленасці з арганізатарамі.

Вернікі асабліва запрашаюцца на Імшу падзякі Богу за 35 гадоў існавання дыяцэзіі, якая ў межах сімпозіума адбудзецца ў гродзенскім касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскім) у 13.30.

Праграма сімпозіума:

  • 10.00  рэгістрацыя ўдзельнікаў;
  • 10.30  урачыстае адкрыццё, прывітальнае слова арганізатара, слова біскупа Гродзенскага Уладзіміра Гуляя;
  • 11.00  «Станаўленне Гродзенскай дыяцэзіі: абставіны заснавання, першыя структуры і духоўныя плёны» (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч);
  • 11.45 «Інстытуцыяналізацыя Каталiцкага Касцёла на Беларусi: фарміраванне касцёльных структур і душпастырская сістэма» (біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB);
  • 12.30  кава-паўза;
  • 13.30  святая Імша з нагоды 35-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі (касцёл Адшукання Святога Крыжа);
  • 14.30  абед;
  • 15.30  «Мастацтва бачыць: аб увасабленні генетычнага коду Гродзенскай дыяцэзіі ў інтэр’еры яе святыняў» (Уладзiмiр Ляўшук);
  • 16.15  «Каталіцкія манаскія ордэны і кангрэгацыі на Гродзеншчыне ў XVIII-XX стст.: эвалюцыя накірункаў і форм дзейнасці» (Раіса Зянюк);
  • 17.00  час на пытаннi i дыскусiю;
  • 17.45  падсумаванне, закрыццё сімпозіума, благаслаўленне ардынарыя дыяцэзіі;
  • 18.00  братэрская сустрэча ўдзельнікаў.
Абноўлена 26.08.2026 21:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця