Пошук

23.06.2026 18:13   grodnensis.by

З 10 па 11 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях пройдуць штогадовыя адпустовыя ўрачыстасці. Сёлета яны будуць мець характар падзякі за 35-годдзе існавання Гродзенскай дыяцэзіі.

Урачыстасці стануць нагодай падзякаваць Маці Божай за апеку над усімі, хто ўтварае Касцёл на Гродзеншчыне, і даручыць Яе заступніцтву яго далейшы лёс.

Урачыстасці пройдуць пад дэвізам «Маці Міласэрнасці — наша Апякунка».

Праграма

10 ліпеня, пятніца

  • прывітанне пешых пілігрымак,
  • 18.30 — святая Імша для пілігрымаў (цэлебруе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі),
  • 21.00 — прывітанне, заклік да Маці Божай,
  • 21.30 — канферэнцыя «Quo vadis? Шлях веры Касцёла на Гродзеншчыне»,
  • 22.15 — эўхарыстычная адарацыя (праводзіць гродзенская парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля),
  • 23.30 — падрыхтоўка да Імшы.

11 ліпеня, субота

  • 0.00 — Імша пастэрка (цэлебруе біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй), працэсія з абразом Маці Божай,
  • 2.00 — Ружанец з разважаннем радасных таямніцаў (праводзяць вернікі Іўеўскага дэканату),
  • 3.00 — навэнна да Маці Божай Міласэрнасці (праводзяць вернікі Радунскага дэканату),
  • 4.30 — традыцыйныя спевы,
  • 5.30 — спеў Гадзінак аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі,
  • 6.00 — Ружанец з разважаннем радасных таямніцаў (праводзяць вернікі Лідскага дэканату),
  • 7.00 — падрыхтоўка да Імшы,
  • 7.30 — Імша з удзелам святароў-юбіляраў і новапрэзбітэраў (цэлебруе Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі),
  • 9.00 — святкаванне юбілею сем’яў (аднаўленне сужэнскіх абяцанняў),
  • 9.30 — падрыхтоўка да Імшы,
  • 10.00 — урачыстая Імша (цэлебруе біскуп эмэрыт Аляксандр Кашкевіч), Акт даручэння Касцёла на Гродзеншчыне Маці Міласэрнасці (біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй).

Біскуп Уладзімір Гуляй, запрашаючы да ўдзелу ва ўрачыстасцях, кажа ў звароце да вернікаў дыяцэзіі:

«Збярэмся ў санктуарыі, каб ля ног Тракельскай Каралевы разам прасіць Божага благаслаўлення для ўсёй нашай дыяцэзіяльнай супольнасці і патрэбных Божых ласкаў для кожнага з нас».

Абноўлена 23.06.2026 18:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа