Фота: sfoma.ru
8 мая на другі дзень канклава, прыблізна ў 19.10 па мінскім часе над Сікстынскай капліцай у Ватыкане з’явіўся белы дым, абвяшчаючы свету аб паспяховым абранні новага Пантыфіка. Новым 267-м Папам стаў кардынал Роберт Фрэнсіс Прэвост, які абраў сабе імя Леў XIV.
З нагоды 1-й гадавіны абрання Льва XIV на Сталіцу святога Пятра Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, 8 мая ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ўзначаліць святую Імшу ў інтэнцыі Пантыфіка.
Пачатак у 18.30.
У 15.00 у архікатэдры пройдзе Імша за Папу з удзелам Мінскага катэдральнага капітула святога Міхала Арханёла і Маці Божай Будслаўскай.
Арцыпастыр запрашае ўсіх жадаючых да супольнай малітвы за Святога Айца.








