
З 19 па 21 красавіка 2026 года браты капуцыны і Францішканскі ордэн свецкіх запрашаюць на асаблівы духоўны досвед — «Выходныя з Францішкам», якія пройдуць у Баранавічах (Пінская дыяцэзія).
Паводле інфармацыі арганізатараў, гэтыя дні маюць стаць часам для таго, каб разам у францішканскім духу перажываць велікодную радасць, зведваючы прыгажосць быцця хрысціянамі і паглыбляючыся ў евангельскім жыцці паводле духоўнасці святога Францішка Асізскага. Праз малітву, спеў, слуханне Божага слова, працу ў групах і супольнае праслаўленне ўдзельнікі будуць мець магчымасць наблізіцца да сябе, да Бога, да іншага чалавека і свету вакол.
Пачатак у нядзелю, 19 красавіка, у 19.00.
Узрост удзельнікаў: 18+ (дарослыя і сем'і з дзецьмі).
Месца: г. Баранавічы, вул. Шаўчэнкі 6 (Дом айцоў вербістаў).
Дата: 19-21 сакавіка 2026 года.
Ахвяраванне за ўдзел: 100 руб.
Для прыняцця ўдзелу ў духоўным мерапрыемстве абавязвае папярэдні запіс па спасылцы ТУТ>>>.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Па ўсіх пытаннях адносна ўдзелу можна звяртацца па нумары тэлефона: +375 (29) 948-19-06 (брат Вадзім Войцік OFMCap).







