Пошук

22.05.2025 15:18   Catholic.by

Увечары ў чацвер, 22 мая, у Ватыкане адбудзецца святая Імша, падчас якой арцыбіскуп намінант Іньяцыё Чэффалія атрымае біскупскае пасвячэнне.

Святую Імшу ўзначаліць кардынал П'етра Паралін.

Пачатак у 19.00 па мінскім часе.

Нагадаем, што новага апостальскага нунцыя ў Беларусь 25 сакавіка бягучага года прызначыў Папа Францішак. Упершыню дату біскупскага пасвячэння прадстаўніка Святога Айца ў нашай краіне агучыў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі падчас Імшы Хрызма ў мінскім катэдральным касцёле, аб чым раней падавала афіцыйная старонка Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі catholicminsk.by.

Партал catholic.by будзе весці прамую трансляцыю падзеі (на італьянскай мове).

 

Абноўлена 26.05.2025 10:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа