29 снежня, у свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа, у конкатэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве адбудзецца ўрачысты абрад адкрыцця Юбілею Святога 2025 года.
Урачысты абрад і цэлебрацыю святой Імшы ў касцёле, прызначаным адной з юбілейных святыняў, узначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
Пачатак а 11-й гадзіне.
Адказны за Магілёўскі рэгіён Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB сардэчна запрашае вернікаў горада Магілёва ўзяць удзел у гэтай гістарычнай духоўнай падзею.