Пошук

27.12.2024 10:35   Catholic.by
Архіўнае фота Віталія Палінеўскага

У суботу 4 студзеня 2025 года ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбудзецца сустрэча для міністрантаў з парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Арганізатары запрашаюць на сустрэчу міністрантаў школьнага ўзросту, а таксама cтудэнтаў.

Вітаецца прысутнасць міністрантаў, якія пажадаюць прыехаць з іншых мясцін Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

План сустрэчы

  • 11.00 — супольная малітва, канферэнцыя;
  • 12.00 — святая Імша;
  • 13.30 — пасілак і супольная гутарка на свабодныя тэмы.

Арганізатары заахвочваюць пробашчаў запрасіць міністрантаў на сустрэчу і, па магчымасці, дапамагчы ім з прыездам. 

Ахвотных узяць удзел у сустрэчы арганізатары просяць загадзя паведаміць:

па тэл.: +375 (29) 256 89 21 – ксёндз Дзмітрый Чупрын, адказны за душпастырства міністрантаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі,

або

на е-mail: zouza@tut.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця