З нагоды святаў Божага Нараджэння ў эфіры тэлеканалаў Белтэлерадыёкампаніі 24 і 25 снежня пройдуць трансляцыі ўрачыстых цэлебрацый з Мінска і Ватыкана.
У Вігілію Божага Нараджэння тэлеканал «Беларусь 1» запрашае вернікаў да экранаў.
- 24 снежня ў 21.45 распачнецца трансляцыя святой Імшы Пастэркі катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі. Узначаліць цэлебрацыю Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскупа Юзаф Станеўскі.
- Адразу пасля заканчэннятрансляцыі са сталічнай архікатэдры ў 23.30 тэлеканал пакажа вігілійную Імшу з катэдры святога Пятра ў Ватыкане з удзелам Папы Францішка.
- 25 снежня ў 8.50 на тэлеканале «Беларусь 1» арцыбіскуп Станеўскі павіншуе вернікаў з Божым Нараджэннем.
- У 15.35 тэлеканал «Беларусь 3» пакажа пасланне і благаслаўленне Папы Францішка «Гораду і свету» з Ватыкана.
Трансляцыі святых Імшаў з катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі даступная ТУТ>>>
Расклад Імшаў
- 24 снежня
- Раратняя Святая Імша — 6.30
- святая Імша — 8.00
- святая Імша Пастэрка — 21.45
- 25 снежня
- урачыстасць Нараджэння Пана
- святыя Імшы — 10.00, 11.30, 13.00, 18.30
- 26 снежня
- свята святога Стэфана, першамучаніка
- святыя Імшы — 7.00, 8.00, 12.00, 18.30
- 27, 28, 30 снежня
- святыя Імшы — 7.00, 8.00, 18.30