Пошук

13.12.2024 09:55   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: Grodnensis.by

Традыцыйна перад святамі Божага Нараджэння адбываюцца сустрэчы духавенства, якія суправаджаюцца дзяленнем аплаткамі.

Сёлета ў трэці тыдзень Адвэнту ў розных мясцінах Гродзенскай дыяцэзіі, дзе нясе служэнне найбольшая колькасць святароў — як дыяцэзіяльных, так і манаскіх, — адбудуцца тры такія сустрэчы.

  • 16 снежня, панядзелак — парафія святога Міхала Арханёла ў Ашмянах (вул. Гальшанская, 1);
  • 18 снежня, серада — парафія Святой Сям’і ў Лідзе (вул. Гастэла, 22/1);
  • 20 снежня, пятніца — Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне (вул. Парыжскай Камуны, 1).

Пачатак усіх сустрэч у 11.00.

Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй сардэчна запрашае ўсіх братоў у святарстве ўзяць удзел у гэтых перадсвяточных аплаткавых сустрэчах.

Абноўлена 13.12.2024 10:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця