Пошук

03.12.2024 10:40   Catholic.by

У ноч з 14 на 15 снежня ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі пройдзе чуванне моладзі на тэму «ЕруШалом — горад супакою».

Душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашае да ўдзелу ў чуванні ўсіх ахвотных юнакоў і дзяўчат.

Падчас чування адбудзецца традыцыйнае дзяленне аплаткай.

Тыя, хто не мае магчымасці асабіста прысутнічаць на чуванні, могуць духоўна далучыцца да сабранай у мінскай катэдры моладзі з дапамогаю анлайн-трансляцыі на партале Catholic.by.

Праграма чування

  • 21.30 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
  • 22.00 — падрыхтоўка да святой Імшы
  • 22.30 — святая Імша
  • 23.30 — дзяленне аплаткай
  • 0.00 — тэатральная пастаноўка
  • 1.15 — перапынак на каву
  • 1.45 — канферэнцыя
  • 2.15 — малітва Псальмамі
  • 2.45 — Ружанец
  • 3.45 — перапынак на каву
  • 4.30 — адарацыя
  • 5.40 — благаслаўленне, заканчэнне чування

Адрас: архікатэдральны касцёл Найсвяцейшага Імя Марыі, г. Мінск, пл. Свабоды, 9 (ст. метро «Няміга», «Кастрычніцкая»).

З пытаннямі адносна ўдзелу ў чуванні звяртацца па тэл.:

  • +375 (29) 357 15 86кс. Андрэй Бурак, адказны за душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.