Пошук

29.11.2024 11:30   Catholic.by
Фота Міколы Новікава

У перыяд Адвэнту, які сёлета распачынаецца 1 снежня, у мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі будуць адбывацца Рараты з удзелам моладзі.

Традыцыя «моладзевых Раратаў», якая распачалася ў мінулым годзе, працягнецца і сёлета. У гэтых адмысловых Марыйных набажэнствах падчас Адвэнту будуць браць удзел розныя моладзевыя супольнасці Мінска.

«Моладзевыя Рараты» будуць адбывацца па аўторках: 3, 10 і 17 снежня. Пачатак у 6.30.

Пасля Раратаў усіх ахвотных запрашаюць застацца на супольны сняданак і сяброўскія размовы.

Таксама ўжо неўзабаве адбудзецца адвэнтавае чуванне моладзі, якое пройдзе ў архікатэдры ў ноч з 14 на 15 снежня. Падрабязная праграма чування будзе пададзена пазней.

Арганізатары сардэчна запрашаюць усю моладзь і іх душпастыраў на Рараты і на чуванне ў архікатэдру па адрасе: пл. Свабоды, 9.

Абноўлена 30.11.2024 00:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця