Пошук

19.11.2024 10:41   Grodnensis.by
Ілюстрацыйнае фота: Grodnensis.by

23 лістапада ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне (пабрыгіцкі касцёл) адбудуцца малітоўнае чуванне і сустрэча моладзі.

Сустрэча, прымеркаваная да 39-га Сусветнага дня моладзі, пройдзе пад дэвізам: «Хто сябе даверыць Пану, пабягуць нястомна!»

Сёлета Сусветны дзень моладзі адзначаецца на дыяцэзіяльным узроўні 24 лістапада, яму спадарожнічаюць словы з кнігі прарока Ісаі: «Тыя, хто спадзяецца на Пана, пабягуць і не стомяцца» (пар. Іс 40, 31).

Праграма чування

  • 18.00 – канферэнцыя пра давер Пану (ксёндз Яўген Амасёнак)
  • 19.00 – святая Імша з гаміліяй (біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй)
  • 20.00 – эўхарыстычная адарацыя (ксёндз Антоній Грэмза і гурт Open)
  • 20.45 – пачастунак і супольныя забавы (кс. Яўген Амасёнак, кс. Андрэй Струкель)

«Вельмі чакаем цябе, прыходзь на сустрэчу!» — запрашаюць арганізатары моладзь з Гродна і ўсіх іншых ахвотных маладых людзей.

Адрас: г. Гродна, вул. Маладзёжная, 2.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця