Пошук

14.11.2024 16:31   Grodnensis.by
Фота: Grodnensis.by

22 лістапада, ва ўспамін святой Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцёльнай музыкі і спеваў, у катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне адбудзецца святочны канцэрт духоўнай музыкі ў выкананні дыяцэзіяльнага хору «Cantate Domino».

У гэты дзень харысты, для якіх музычная дзейнасць складае вельмі важную частку жыцця, падзякуюць Богу за 25 гадоў існавання калектыву і магчымасць праз сваю тврочасць несці людзям святло любові Хрыста.

А 19-й гадзіне будзе цэлебравацца святая Імша, пасля якой адбудзецца святочны канцэрт пад кіраўніцтвам Генрыха Давідовіча, нязменнага кіраўніка і дырыжора хору.

Хор «Cantate Domino» быў заснаваны ў 1999 годзе ў гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец).

Рэпертуар калектыву складаецца са спеваў на ўсе літургічныя перыяды, сярод якіх творы знакамітых кампазітараў.

Анлайн-трансляцыя канцэрта будзе даступная на канале гродзенскай катэдры ў YouTube.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа