Пошук

06.11.2024 10:07   Catholic.by

Настаяцеля францішканскага кляштара святога Францішка Асізскага ў Маскве (Расія) айца Пятра Карнелюка OFMConv, які адышоў у вечнасць 4 лістапада на 55-м годзе жыцця, 19-м годзе пасля вечных манаскіх абяцанняў і 18-м годзе святарства, пахаваюць на радзіме ў Беларусі.

Спачылы святар быў душпастырам беларусаў каталіцкага веравызнання Масквы і Маскоўскаага рэгіёна.

Парадак развітання і пахавання

  • 6 лістапада, серада
    Развітанне ў катэдральным касцёле Беззаганнага Зачацця ў Маскве
    • 13.30 – Ружанец
    • 14.00 – святая Імша з удзелам Апостальскага нунцыя ў Расіі і ардынарыя архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве
    • 15.30 – выезд пахавальнай працэсіі ў Беларусь у Старое Сяло на Брэстчыне
  • 8 лістапада, пятніца
    • каля 13.00 – вынас цела з дома
    • каля 13.30 – пахавальная святая Імша ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Чарнаўчыцах (Пінскаая дыяцэзія, Брэсцкі дэканат)
    • пасля Імшы – абрады апошняга даручэння і развітання, пахаванне
Абноўлена 06.11.2024 12:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа