Пошук

05.11.2024 10:29   Samaranin.by / Catholic.by

Хрысціянскі сацыяльны цэнтр у Мінску запрашае ахвотных на малітву ў духу экуменічнай супольнасці Тэзэ, якая суправаджаецца адпаведнымі спевамі.

Малітва праводзіцца кожны другі аўторак месяца ў капліцы цэнтра.

Першая малітоўная сустрэча прайшла 8 кастрычніка.  На ёй удзельнікі пазнаёміліся з духоўнасцю Тэзэ.

Наступная сустрэча пройдзе 12 лістапада, ва ўспамін святога Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, які аддаў жыццё за справу адзінства хрысціянаў. Малітва будзе спалучаная з дзяленнем словам Божым.

Пачатак у 19.00.

Адрас:

Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19 (непадалёк ад станцыі метро «Пралетарская»).

Абноўлена 05.11.2024 10:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця