З 8 па 10 лістапада ў рэкалекцыйным доме пры кляштары ксяндзоў марыянаў у Воршы (Віцебская дыяцэзія) адбудуцца марыйныя рэкалекцыі на тэму: «Марыя — скарб які трэба адкрыць».
Арганізатары духоўных практыкаванняў нагадваюць, што гісторыя Касцёла поўная фактаў таго, як Марыя, Маці Бога, клапоціцца пра Касцёл Езуса Хрыста. Яе клопат не перастае дзейнічаць і сёння.
Рэкалекцыі дапамогуць усім ахвотным яшчэ больш зразумець і прыняць клопат Марыі пра людзей і адкрыць Яе мацярынскую апеку.
- Запіс на рэкалекцыі па тэл.:
+375 (29) 500 40 88 – кс. Міхаіл Цвячкоўскі МІС.
Рэкалекцыі распачнуцца ў пятніцу 8 лістапада святой Імшой у 18.00, а завершацца ў нядзелю 10 лістапада ў 13.00.
Адрас: Орша, вул. Савецкая, 6.