Пошук

31.10.2024 19:11   Catholic.by

Ксяндзы рэдэмптарысты запрашаюць юнакоў ва ўзросце ад 18-і гадоў на дзень адчыненых дзвярэй, які адбудзецца 8–9 лістапада ў іх супольнасці ў Гродне (Дзевятоўка).

Гэта ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з духоўнасцю заснавальніка рэдэмптарыстаў святога Альфонса Марыі Лігуоры, а таксама набыць непаўторны досвед прабывання ў іх місійнай супольнасці.

  • Запіс і падрабязная інфармацыя па тэл.:
    +375 (29) 807 08 67 – ксёндз Максім Лабкоў CSsR

Адрас: г. Гродна, вул. Курчатава, 41.

Кім быў святы Альфонс Марыя Лігуоры?

Альфонс нарадзіўся 27 верасня 1696 года ў прадмесці Неапаля ў Італіі. У 16-гадовым узросце атрымаў тытул доктара права і на працягу 10-і гадоў працаваў адвакатам. Расчараваўшыся ў адвакацкай дзейнасці, вырашыў распачаць новае жыццё і ў 1726 годзе прыняў святарскае пасвячэнне.

Напачатку Альфонс займаўся місіянерскай дзейнасцю сярод вясковага насельніцтва ў ваколіцах Неапаля. У 1732 годзе заснаваў закаонніцкую супольнасць Найсвяцейшага Адкупіцеля — кангрэгацыю рэдэмптарыстаў, мэтаю якой стала абвяшчэнне Евангелля духоўна занядбаным і бедным з дапамогаю місій і рэкалекцый.

Простыя людзі вельмі любілі і паважалі Альфонса, які быў добрым прапаведнікам і спаведнікам.

У 1762 годзе Папа прызначыў яго біскупам адной невялікай дыяцэзіі непадалёк ад Неапаля.

Альфонс Марыя Лігуоры памёр 1 красавіка 1787 года. Сярод яго шматлікіх твораў найбольш вядомымі сталі «Маральная тэалогія» і «Homo apostolicus» («Апостальскі чалавек»).

Святы з’яўляецца апекуном спаведнікаў, духоўных кіраўнікоў і тэолагаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця