Пошук

30.10.2024 12:20   Паводле: Catholicby.pl / Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: Canva.com

З нагоды ўрачыстасці Усіх Святых і ўспаміну Усіх памерлых вернікаў у Беластоку, Варшаве, Гданьску, Кракаве, Лодзі, Познані і Уроцлаве адбудуцца набажэнствы для беларусаў-католікаў, якія знаходзяцца ў Польшчы.

Ніжэй пададзены расклад набажэнстваў на беларускай мове.

Беласток

Парафія Маці Божай Гвадэлупскай
ul. Wrocławska 8

  • 3 лістапада ў 14.00 — святая Імша з выпамінкамі і Вяночак да Божай Міласэрнасці

Варшава

Касцёл святога Аляксандра (дольны касцёл)
plac Trzech Krzyży

  • 1 лістапада святыя Імшы з выпамінкамі ў 11.30 і 18.00.
  • 2 лістапада святыя Імшы з выпамінкамі ў 11.30 і 18.00.

Парафіяльны дом пры касцёле святой Фаўстыны
Żuromińska 2

  • 1 лістапада — святая Імша з выпамінкамі ў 10.30.
  • 2 лістапада — святая Імша з выпамінкамі ў 10.30.
  • 3 лістапада — святая Імша з выпамінкамі ў 10.30.

Гданьск

Касцёл святога Юзафа
ul. Elżbietańska 9/10

  • 1 лістапада, у 14.30 — святая Імша, пасля якой адбудзецца наведванне Гарнізонных могілак, дзе пахаваны выдатны беларускі дзеяч, пратэстанцкі пастыр, перакладчык Новага Запавету на беларускую мову Лукаш Дзекуць-Малей.

Кракаў

Касцёл святога Стэфана
ul. Sienkiewicza 19

  • 1 лістапада ў 15.30 — святая Імша.
  • 2 лістапада (супольнас з польскай парафіяй) у 17.00 — Нешпары за памерлых, у 18.00 — святая Імша.
  • 3 лістапада ў 15.20 — выпамінкі, адразу пасля іх — святая Імша. Пасля Эўхарыстыі — супольны выезд на Ракавіцкія могілкі, дзе адбудзецца малітва за памерлых беларусаў і святароў, якія неслі служэнне ў Беларусі.

Лодзь

Могілкі святога Юзафа
Ogrodowa 39

  • 1 лістапада ў 14.00 — святая Імша

Познань

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Маці Божай Суцяшэння
Szewska 18

  • 1 лістапада ў 18.90 — святая Імша (сумесна з польскай парафіяй).

Уроцлаў

Могілкі святога Маўрыцыя
Działkowa 10

  • 2 лістапада ў 17.00 — супольная малітва за памерлых
Абноўлена 30.10.2024 12:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця