«Не бойся выбіраць Езуса» — тэма рэкалекцый па распазнанні паклікання для юнакоў, якія пройдуць у парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне (Віцебская дыяцэзія, Глыбоцкі дэканат) з 15 па 17 лістапада.
Рэкалекцыі распачнуцца ў пятніцу ўвечары святой Імшой а 18-й гадзіне. Пасля вячэры — пачатак духоўных практыкаванняў. У суботу ўдзельнікі працягнуць разважаць над пакліканнем. Рэкалекцыі завершацца ў нядзелю святой Імшой а 12-й гадзіне, і пасля абеду юнакі раз’едуцца па дамах.
У плане рэкалекцыйных тэм — святарства, малітва-падтрымка, сведчанні пакліканых, святар у штодзённым жыцці, тэорыя-практыка (праца ў групах).
Умовы ўдзелу:
- узрост удзельнікаў — юнакі з 9-а па 11-ы класы і старэйшыя
- дазвол ад бацькоў (для непаўналетніх)
- рэгістрацыя абавязковая, працягваецца да 12 лістапада
- рэгістрацыя і дадатковая інфармацыя па тэл.: +375 (29) 216 99 82 – ксёндз канонік Валерый Орсік
- з сабой неабходна мець: спальнік, сродкі гігіены, ружанец, сродкі сувязі.
Кошт удзелу — вытрываць тры дні і памаліцца за арганізатараў.