Увечары 3 кастрычніка ў мінскай парафіі святога Францішка Асізскага ў Копішчы (Новая Баравая) адбудзецца адмысловае набажэнства Транзітус — успамін благаслаўлёнай смерці святога Францішка.
Яму хапіла 44 гады, каб сваім жыццём увайсці ў гісторыю не толькі Каталіцкага Касцёла, але і ў гісторыю свету. Пасля разгульнага жыцця ў юнацтве ён стаў вельмі пабожным, дапамагаў жабракам, даглядаў за хворымі ў лепразорыі, здавольваўся надзвычай сціплым адзеннем, аддаючы добрыя рэчы людзям у патрэбе.
Адыход святога Фанцішка быў не проста сконам: ён сведчыў менавіта пра пераход святога да поўнага жыцця з Богам, што на лаціне называецца Transitus.
Маючы яшчэ пры жыцці вялікую колькасць братоў, святы Францішак, поўны адвагі, звярнуўся да біскупа, а потым і да Апостальскай Сталіцы з просьбай зацвердзіць для супольнасці Статут. Святы даверыў Богу ўсё без выключэння, перш за ўсё сваё жыццё, якое міласэрны Бог забраў да сябе 3 кастрычніка 1226 года. Гэта быў 45-ы год зямнога жыцця Францішка, 20-ы з моманту пачатку пакаяння і другі з моманту атрымання стыгматаў — ранаў на целе, падобных да ранаў Хрыста, што адбылося 800 гадоў таму.
- Духоўныя сыны святога Францішка меншыя браты капуцыны ад імя вернікаў парафіі запрашаюць усіх ахвотных далучыцца да супольнай малітвы, якая адбудзецца 3 кастрычніка пасля Імшы на 19.00.
Адрас: в. Копішча, вул. Авіяцыйная, 4.