Пошук

18.09.2024 13:38   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота Ангеліны Саковіч

Душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашае прадстаўнікоў моладзевых супольнасцяў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на арганізацыйную сустрэчу па планаванні моладзевых падзей на 2024/2025 навучальны год.

Сустрэча адбудзецца 24 верасня ў 19.15 у катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску.

Мэта сустрэчы — абмеркаваць план на год і ўзмацніць супрацоўніцтва паміж моладзевымі супольнасцямі і душпастырствам. Гэта выдатная магчымасць для юнакоў і дзяўчат з парафій архідыяцэзіі аб’яднацца ў агульных праектах, прапанаваць свае ідэі і стаць часткай падзей, якія чакаюць нас у гэтым годзе.

Для ўдзелу неабходна да 23 верасня прайсці анлайн-рэгістрацыю ТУТ>>>

«Станьце актыўным удзельнікам моладзевага жыцця архідыяцэзіі і далучайцеся да гэтай сустрэчы!» — звяртаецца адказны за душпастырства моладзі ксендз Андрэй Бурак.

  • Да ўдзелу запрашаюць моладзь ад 16-і гадоў.
  • Ад супольнасці можа быць адзін прадстаўнік ці некалькі, пажадана не больш за тры.
  • Адрас: архікатэдральны касцёл Найсвяцейшага Імя Марыі, г. Мінск, пл. Свабоды, 9, ст. метро «Няміга», «Кастрычніцкая».
  • З пытаннямі звяртацца па тэл.:
    +375 (29) 357 15 86 — кс. Андрэй Бурак, адказны за душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Абноўлена 18.09.2024 13:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа