З 23 па 26 верасня ў Пінску адбудуцца рэкалекцыі для святароў на распачацце юбілейнага года Пінскай дыяцэзіі.
Ужо стала традыцыяй, што Пінская дыяцэзія ладзіць духоўныя практыкаванні для святароў штовосень у будынку былой духоўнай семінарыі. Сёлета рэкалекцыі стануць духоўнымі ўводзінамі ў святкаванне 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі.
Інаўгурацыя юбілейнага года адбудзецца амаль адразу пасля заканчэння гэтых духоўных практыкаванняў у мястэчку Ружаны (Пружанскі дэканат) 28 верасня ў 11.00.
Рэкалекцыі даюць магчымасць душпастырам заглыбіцца ў засяроджаную малітву, суцішыцца перад Богам, перажыць духоўнае аднаўленне, нанава пераасэнсаваць сваё жыццё і служэнне, аднавіць ласку святарскага паклікання.
Курыя Пінскай дыяцэзіі запрашае ўсіх ахвотных святароў узяць удзел у рэкалекцыях.
Яны распачнуцца 23 верасня ў 18.00, завершацца 26 верасня ў 14.00.
Аб сваім удзеле ў духоўных практыкаваннях у Пінску святары могуць паведаміць загадзя па тэл.:
- +375 (16) 568 31 57 – курыя
- +375 (29) 850 23 01 – ксёндз Чэслаў Ладыка
- +375 (29) 727 31 98 – ксёндз Андрэй Рылка
або на электронную пошту: