Пошук

17.09.2024 11:09   Catholic.by
Адрэстаўраваная капліца св. Казіміра ў Ружанах. Фота Кацярыны Масік / budni.by

28 верасня ў Ружанах (Пружанскі дэканат, Пінская дыяцэзія) распачнецца ўрачыстае свякаванне стогоддзя з часу заснавання Пінскай дыяцэзіі, якое будзе працягвацца да восені 2025 года ў розных мясцінах самай вялікай каталіцкай дыяцэзіі ў Беларусі.

Ружанскі фэст будзе адметны не толькі пасвячэннем адрэстаўраванай старадаўняй капліцы святога Казіміра, магчымасцю пачуць адноўлены пасля стогадовага перапынку ўнікальны барочны арган, паўдзельнічаць у рэканструкцыі сярэднявечных святкаванняў, а таксама пагрузіцца ў непаўторную духоўную атмасферу набажэнстваў і сустрэчы з рэліквіямі святога Казіміра ў велічным ружанскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы.

У праграме святкавання:

  • 11.00 – святая Імша ў капліцы святога Казіміра (на ўскраіне мястэчка пры выездзе ў бок Слоніма):
  • пасвячэнне адрэстаўраванай капліцы,
  • унясенне абраза і рэліквій святога Казіміра ў капліцу,
  • урачыстае перанясенне абраза і рэліквій святога Казіміра праз замак у парафіяльны касцёл;
  • 13.00 – адкрыццё юбілейнага года прысвечанага 100-годдзю Пінскай дыяцэзіі (парафіяльны касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў цэнтры мястэчка):
  • знаёмства з гісторыяй Пінскай дыяцэзіі,
  • прэзентацыя юбілейных кніг: «Даведнік Пінскай дыяцэзіі», «Касцёлы Пінскай дыяцэзіі. Пружанскі дэканат»,
  • прэзентацыя і благаслаўленне адноўленага старадаўняга аргана,
  • канцэрт арганай музыкі;
  • 15.00 – сучасная хрысціянская музыка на тэрыторыі Ружанскага замка (праект «Рыбы», гурт Verbum Dei).

Больш падрабязна з праграмай фэсту ў Ружанах можна пазнаёміцца на рускай мове на інтэрнэт-старонцы: ruzhany.by.

Чарговым пунктам святкавання стагоддзя Пінскай дыяцэзіі будзе пасвячэнне касцёла святога Яна Паўла ІІ ў Баранавічах (вул. Марфіцкага і Жураўлевіча, 20) 19 кастрычніка ў 11.00.

Абноўлена 17.09.2024 11:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.