Пошук

17.09.2024 07:23   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява Святланы Станкевіч

11–13 кастрычніка браты капуцыны і Францішканскі ордэн свецкіх запрашаюць ахвотных ва ўзросце ад 18-і гадоў на супольны ўік-энд у Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія).

Гэтыя дні будуць прысвечаныя таму, каб даць сабе магчымасць сустрэцца з Богам і іншым чалавекам, карыстаючыся досведам святога Францішка Асізскага.

Арганізатары просяць запісвацца як мага раней, паколькі колькасць месцаў абмежаваная.

Па пытаннях удзелу звяртацца па тэл.:
+375 (29) 870 05 37 – брат Уладзіслаў Мінько OFMCap

Пачатак у пятніцу 11 кастрычніка ў 19.30

Памер ахвяравання за ўдзел з улікам пасілкаў – 100 руб.

Месца правядзення: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 1 (пры касцёле св. Міхала Арханёла).

Абноўлена 17.09.2024 09:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа