Пошук

12.09.2024 08:59   Catholicnews.by

Ахвотных запрашаюць узяць удзел у мастацкім конкурсе, які ў кастрычніку і лістападзе праводзіцца з нагоды юбілею 25-годдзя Віцебскай дыяцэзіі.

Мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца: знаёмства з гісторыяй Віцебскай дыяцэзіі, умацаванне хрысціянскіх традыцый і духоўна-маральных каштоўнасцяў, а таксама стварэнне ўмоваў для рэалізацыі творчага патэнцыялу дзяцей, моладзі і дарослых.

Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях:

  • малодшая ўзроставая катэгорыя — 6–12 гадоў (уключна);
  • сярэдняя ўзроставая катэгорыя — 13–17 гадоў (уключна);
  • старэйшая ўзроставая катэгорыя —18 гадоў і старэйшыя.

Патрабаванні

  • Малюнак на тэму «25 гадоў Віцебскай дыяцэзіі»
  • Выкананне — розныя тэхнікі
  • Фармат працы — А4, А3
  • Адзін аўтар можа даслаць адну работу.
  • Кожная работа павінна быць падпісана: аўтар, назва, пазначыць узрост, мясцовасць, назву парафіі і тэлефон.

Конкурс праводзіцца ў адзін этап. Малюнкі прымаюцца да 31 кастрычніка.

Работы неабходна дасылаць з пазнакай «Мастацкі конкурс» на адрас:

вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 28
г. Віцебск, 210032

Дадатковая інфармацыя:
catechesisvitebsk@gmail.com

Работы ўдзельнікаў конкурсу будуць ацэнены кампетэнтным журы, якое вызначыць пераможцаў ва ўзроставых катэгорыях.

Узнагароджванне

  • Узнагароджванне пераможцаў конкурсу праводзіцца ў кожнай узроставай катэгорыі — I, II, ІІІ месца. Дапускаецца дубляванне прызавых месцаў (два першыя месцы, два другія і г.д.).
  • Арганізатары конкурсу могуць адзначыць удзельнікаў конкурсу дадатковымі намінацыямі і прызамі.
  • Прэзентацыя работ і ўрачыстае ўзнагароджванне адбудзецца 10 лістапада ў віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага (вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 28).
  • Падчас узнагароджвання ўдзельнікі змогуць выступіць і распавесці пра сваю творчую працу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа