Пошук

05.09.2024 07:54   Catholic.by

Айцы кармэліты босыя, якія нясуць служэнне ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат), ад імя мясцовых вернікаў запрашаюць на адпустовую ўрачыстасць Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, якая адбудзецца 8 верасня.

У кляштарнай хроніцы Кармэля ў Гудагаі запісана, што менавіта «8 верасня 1764 года ў гудагайскі касцёл быў урачыста ўнесены цудадзейны абраз Багародзіцы, які на гэтай зямлі ўшаноўваецца як славуты ласкамі ўжо больш за сто гадоў».

Адпустовая ўрачыстасць —  добрая нагода падзякаваць Пану Богу за 260 гадоў прысутнасці цудадзейнага абраза Панны Марыі ў мясцовым касцёле, а таксама за столькі ж гадоў з пачатку служэння кармэлітаў босых у Гудагаі.

Парадак набажэнстваў

  • 11.00 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны;
  • 11.30 – святая Імша з працэсіяй (узначаліць цэлебрацыю ксёндз Ян Варанецкі, пробашч парафіі святога Міхала Арханёла ў Ашмянах);
  • 13.00 – святая Імша на польскай мове (узначаліць цэлебрацыю айцец Ігнат Падарэцкі OCD).

Падчас набажэнстваў будзе спяваць хор парафіі Перамянення Пана ў Новай Мышы (Пінская дыяцэзія, Баранавіцкі дэканат).

Абноўлена 05.09.2024 10:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця