Пошук

22.08.2024 20:20   Catholic.by
Фота Ю. Царакова / Radzima.org

У суботу 24 жніўня ўрачыста адзначаць 600-годдзе з часу заснавання парафіі святога Станіслава, біскупа і мучаніка, у Лядску (Гродзенская дыяцэзія, Шчучынскі дэканат).

У юбілейнай урачыстасці возьмуць удзел іерархі Касцёла на Беларусі.

Цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Гамілію прамовіць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. Благаслаўленне памятнага крыжа пры лядскім касцёле здзейсніць каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй, а Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек благаславіць абраз святой Вікторыі, панны і мучаніцы.

Праграма святкавання

  • 11.00 – нарыс гісторыі парафіі ў Лядску прадставіць дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Сяргей Данскіх;
  • дзецям пра гісторыю мястэчка Лядск распавядзе мясцовая жыхарка Рэгіна Юрэвіч;
  • 12.00 – святая Імша;
  • 13.30 – святочны канцэрт;
  • 14.30 – пачастунак ад парафіянаў.

Пробашч парафіі ў Лядску ксёндз Уладзімір Аксенцьеў ад імя мясцовых вернікаў шчыра запрашае ўсіх ахвотных падзяліць радасць 600-гадовага юбілею з часу заснавання іх парафіяльнай супольнасці.

Адрас: Гродзенская вобл., Шчучынскі р-н, м. Лядск, 7 А.

Абноўлена 28.08.2024 21:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця