У нядзелю 11 жніўня ў мястэчку Гнезна (Гродзенская дыяцэзія, Ваўкавыскі дэканат) адзначаць 500-годдзе касцёла святога Арханёла Міхала.
Касцёл у Гнезне быў пабудаваны у першай палове XVI стагоддзя па фундацыі тагачаснага ўладальніка Гнезна Яна Шамятовіча (Шэмета) і ягонай жонкі Альжбеты. У 1524 годзе была занавана парафія пад складаным тытулам Спаслання Духа Святога, Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святых Міхала Арханёла, Яна Хрысціцеля і Станіслава, біскупа.
Касцёл у Гнезне, адзін з найстарэйшых у Беларусі, з’яўляецца помнікам архітэктуры позняй готыкі.
З нагоды юбілею святыні біскуп Гродзенскаі Аляксандр Кашкевіч узначаліць у ёй цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы.
- Пачтак у 15.00
Пасля Імшы ўсіх чакае пачастунак, а таксама святочная музычная праграма, якая працягнецца да 22-й гадзіны.
Пробашч парафіі ў Гнезне ксёндз Раман Ялоўчык ад імя мясцовых вернікаў шчыра запрашае ўсіх ахвотных узяць удзел у супольнай малітве і святкаванні 500-годдзя святыні.
Касцёл у Гнезне на карце ТУТ>>>