Пошук

25.07.2024 15:00   Адміністрацыя Мінскага тэалагічнага каледжа / Catholic.by

Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор выпускнікоў каледжа (2013–2024) для паслядыпломнай адукацыі на 2024/2025 навучальны год.

Паслядыпломная адукацыя дае магчымасць атрымання наступных кваліфікацый:

  • куратар пілігрымак,
  • касцёльны сурдаперакладчык,
  • супрацоўнік каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі,
  • катэхет,
  • кантар.

Пасля заканчэння курса паслядыпломнай адукацыі навучэнцы атрымліваюць сертыфікат (дадатак да дыплома) з пазначэннем прысвоенай ім кваліфікацыі.

Анлайн-рэгістрацыя кандыдатаў для паслядыпломнай адукацыі да 30 жніўня ТУТ>>>

Абноўлена 25.07.2024 15:02
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.