Пошук

15.07.2024 10:01   Catholic.by

У аўторак 16 ліпеня ў парафіі Божага Цела ў Мінску, якой апякуюцца кармэліты босыя, будзе адзначацца ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль (Маці Божай Шкаплернай) — галоўнай Апякункі кармэліцкага ордэна.

Адпустовыя святыя Імшы ў капліцы Маці Божай Шкаплернай у гэты дзень будуць цэлебравацца ў 9.00, 12.00 і ў 19.00.

Цэлебрацыю галоўнай Імшы ўвечары ўзначаліць ксёндз Ян Юшко CSMA, пробашч парафіі Маці Божай Ружанцовай у сталічным мікрараёне Лошыца, які таксама прамовіць гамілію.

Пасля кожнай святой Імшы будзе магчымасць даручыць сябе пад апеку Маці Божай Шкаплернай і прыняць святы шкаплер з рук айцоў кармэлітаў босых.

Айцы кармэліты босыя, якія нясуць служэнне ў Мінску, запрашаюць усіх ахвотных да супольнай малітвы і святкавання.

Адрас: г. Мінск, вул. Герасіменкі, 6/1

Абноўлена 15.07.2024 10:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.