Пошук

28.06.2024 09:49   Дырэкцыя Гродзенскага тэалагічнага каледжа імя святога Казіміра / Фота: з архіву Гродзенскага тэалагічнага каледжа

У Гродне распачаўся набор навучэнцаў у Тэалагічны каледж імя святога Казіміра на новы, 2024/2025 навучальны год.

Інфармацыя для абітурыентаў

Сярод галоўных мэтаў тэалагічнага каледжа:

  • умацаванне веры
  • паглыбленне рэлігійных ведаў
  • падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці.

Навучэнцы каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па тэалогіі (дагматычнай, маральнай, духоўнасці, пастаральнай), Святым Пісанні, гісторыі Касцёла, літургіцы, кананічным праве, патралогіі, сямейнай этыцы, сацыяльным вучэнні Касцёла, філасофскіх навуках (гісторыі філасофіі, тэадыцэі), хімічных залежнасцях (праблеме алкагалізму і г.д.), псіхалогіі, педагогіцы, катэхетыцы і іншых дысцыплінах згодна з нормамі і вучэннем Каталіцкага Касцёла.

  • Навучанне ў каледжы бясплатнае, працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень).
  • Форма навучання — завочная.
  • Заняткі праводзяцца ў 1-ю і 3-ю суботу і нядзелю месяца.

Пасля заканчэння каледжа выпускнікі атрымліваюць адпаведны дыплом.

Дакументы для паступлення:

  • заява (напісаная ўласнаручна, запаўняецца пры падачы дакументаў);
  • аўтабіяграфія (напісаная ўласнаручна);
  • рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
  • копiі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
  • копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або iншыя дакументы аб адукацыi;
  • ксеракопiя пашпарта (с. 31–33);
  • 4 фотаздымкi (3х4);
  • медыцынская даведка (выписка з амбулаторнай карты);
  • анкета (запаўняецца пры падачы дакументаў).

Уступныя іспыты:

  • тэст на агульнае веданне Катэхізіса;
  • кваліфікацыйная размова.

Кваліфікацыйная размова і тэст на агульнае веданне Катэхізіса адбудзецца 27 жніўня а 11-й гадзіне.

Дакументы прымаюцца пасля папярэдняга запісу з 18 чэрвеня да 23 жніўня у Гродзенскай дыяцэзіяльнай Курыі па адрасе: г. Гродна, вул. К. Маркса, 4.

Дакументы падаюцца асабіста.

Папярэдні запіс і падрабязная інфармацыя па тэл.:
+375 (29) 887 71 05

або па электроннай пошце на адрас:
kaledz.tealagiczny@gmail.com

Інфармацыя пра каледж у Instagram>>>

 

Абноўлена 28.06.2024 09:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.