Пошук

21.06.2024 15:30   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота Віктара Ведзеня

З нагоды 25-гадовага юбілею з часу заснавання Віцебскай дыяцэзіі, каталіцкую моладзь з усёй краіны запрашаюць у Браслаў на Чацвёртыя Агульнабеларускія дні моладзі.

Дні моладзі адбудуцца ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе з 19 па 21 ліпеня:

  • пачатак — 19 ліпеня, пятніца
    • 15.00 – 17.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
  • заканчэнне — 21 ліпеня, нядзеля
    • 14.00 — абед і разʼезд

Для рэгістрацыі неабходна запоўніць гугл-форму:

  • Форма для запісу групы ТУТ>>>
  • Форма для індывідуальнага запісу ТУТ>>>

Увага! Рэгістрацыя працягваецца да 10 ліпеня ўключна.

Узрост удзельнікаў — ад 16-і гадоў. Тым, каму яшчэ няма 18-і гадоў, патрэбны пісьмовы дазвол ад бацькоў.

  • Дазвол (раздрукаваць, запоўніць, падпісаць і мець пры сабе) ТУТ>>>

Начлег прадугледжаны ў школе, таму ўдзельнікам трэба мець з сабой турыстычны дыванок (карымат) і спальнік. Можна будзе таксама спыніцца на ноч у сваім намёце каля касцёла.

Рэкамендаванае ахвяраванне за ўдзел — 25 руб.

З пытаннямі звяртацца па тэл.:

+375 (29) 566 48 33 (WhatsApp, Viber) — кс. Алег Хмылко, адказны за душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі

Абноўлена 10.07.2024 10:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.