Пошук

29.05.2024 08:01   Catholic.by
Архіўнае фота Рыты Ляховіч

Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB запрашае вернікаў Магілёва ўзяць удзел у Эўхарыстычнай працэсіі па вуліцах горада, якая пройдзе ў нядзелю 2 чэрвеня.

Дарагія браты і сёстры, вернікі каталіцкіх парафій у горадзе Магілёве!

2 чэрвеня ў чарговы раз будзем перажываць агульнамагілёўскую ўрачыстасць Божага Цела, якая стане для магілёўскіх католікаў магчымасцю публічна вызнаць сваю веру ў прысутнасць Хрыста пад відам хлеба і віна.

Урачыстасць распачнецца святой Імшой а 11-й гадзіне ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Пасля святой Імшы Найсвяцейшы Сакрамэнт у працэсіі будзе пранесены з касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі па вуліцы Лазарэнкі да каталіцкіх могілак у капліцу святога Антонія. Так, як прадугледжвае рытуал, затрымаемся чатыры разы, каб паслухаць Божае Слова і благаславіць наш горад і вернікаў.

Сардэчна запрашаю святароў і кансэкраваных асоб, усе парафіяльныя супольнасці Магілёва і ўсіх людзей добрай волі на праслаўленне Эўхарыстычнага Хрыста.

Аляксандр Яшэўскі SDB
Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.