У нядзелю 2 чэрвеня, наступную пасля ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая сёлета адзначаецца 30 мая, па вуліцах Мінска пройдзе традыцыйная Эўхарыстычная працэсія.
Яе ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. У працэсіі таксама возьме ўдзел прадстаўнік Папы Францішка ў нашай краіне, Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч.
Шэсце з Найсвяцейшым Сакрамэнтам па вуліцах беларускай сталіцы адбудзецца пасля святой Імшы на цвінтары пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы (пр-т Незалежнасці, 44 А), якая распачнецца а 9-й гадзіне.
Адтуль працэсія пройдзе да плошчы Пермогі і завершыцца пры мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі (пл. Свабоды, 9).
Па распараджэнні арцыбіскупа Станеўскага, у гэты дзень з 9.00 да 14.00 іншых святых Імшаў у касцёлах Мінска не будзе.