У чацвер 30 мая ў парафіі Божага Цела ў Мінску адзначаць адпустовую ўрачыстасць.
З гэтай нагоды парафіяльную супольнасць, служэнне ў якой нясуць айцы кармэліты босыя, наведае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Арцыпастыр узначаліць цэлебрацыю святой Імшы і эўхарыстычную працэсію па прыкасцёльнай тэрыторыі.
Пачатак у 19.00.
Перад Імшой адбудзецца святочны выступ хору Verum cantus, які распачнецца ў 18.15.
Адрас: вул. Герасіменкі 6/1.
Айцы кармэліты босыя, якія нясуць душпастырскае служэнне ў парафіі, ад імя парафіянаў запрашаюць да супольнага святкавання ўсіх ахвотных.